Горад
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
1773
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Розіттэн, Рэжыца
Плошча
17,12 км² (1 студзеня 2025 )[ 1] 17,51 км² (1 студзеня 2025 )[ 1]
Вышыня цэнтра
158,2 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
▼ 26 131 чал. (1 студзеня 2024 )[ 2]
Паштовыя індэксы
LV-4601, LV-4604, LV-4605, LV-4606
Афіцыйны сайт
Рэ́зэкнэ (лат. : Rēzekne , латг. : Rēzne , бел. : Рэжыца ) — горад у Латвіі . Да 1917 і ў 1944—1945 г. афіцыйная назва Рэжыца . «Сэрца Латгаліі», пабудаваны на сямі пагорках. Знаходзіцца на ўсходзе Латвіі, за 238 км на паўднёвы ўсход ад Рыгі . Адзін з самых буйных транспартных вузлоў ў Латвіі, а таксама эканамічны, культурны і адукацыйны цэнтр краіны.
Гісторыя
Горад узнік на месцы латгальскага ўмацавання IX—XIII стагоддзяў пасля яго зруйнавання Лівонскім Ордэнам . Рыцары Ордэна пабудавалі новы замак, ад якога да цяперашняга часу засталіся толькі рэшткі. Упершыню Рэзэкнэ згадваецца ў 1285 годзе пад назвай Rositten (Розітэн ).
У 1582 годзе, згодна з Ям-Запольскім мірам , які быў падпісаны ў выніку Лівонскай вайны , Рэзэкнэ апынуўся ў складзе Рэчы Паспалітай . У XVII стагоддзі горад атрымаў Магдэбургскае права .
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Рэжыца апынулася ў складзе Расійскай імперыі , спярша ў Пскоўскай губерні, з 1776 у Полацкай губерні, а з 1802 — у Віцебскай губерні . У 1772 годзе стала цэнтрам павета і ў 1773 годзе яна атрымала статус горада.
У пачатку XX стагоддзя ў Рэжыцы развіваецца прамысловасць, горад расце. У 1914 годзе колькасць насельніцтва склала 23 тысячы чалавек. У 1917 годзе горад прымае Першы з’езд латышоў і латгалаў. З атрыманнем Латвіяй незалежнасці, Рэзэкнэ стаў цэнтрам латгальскай культуры.
Насельніцтва
Год
Колькасць
1997
41 464
2002
38 054
2005
36 798
2007
36 345
[ 3]
2008
35 883
[ 3]
Год
Колькасць
2009
35 526
[ 3]
2010
35 074
[ 3]
2012
31 559
[ 3]
2013
30 756
[ 3]
2014
29 948
[ 3]
Год
Колькасць
2015
29 317
[ 3]
2016
31 216
[ 4]
2017
28 174
[ 5]
2019
27 820
[ 6]
2020
27 613
[ 7]
Год
Колькасць
2021
26 839
[ 8]
2022
26 481
[ 9]
2023
26 378
[ 10]
2024
26 131
[ 2]
Нацыянальны склад
Станам на 2018 год нацыянальны склад жыхароў Рэзэкнэ выглядаў наступным чынам[ 11] :
Латышы (у т.л. латгальцы) — 13 820 чалавек
Рускія — 13 609 чалавек
Палякі — 690 чалавек
Яўрэі — 470 чалавек
Беларусы — 455 чалавек
Украінцы — 381 чалавек
Адукацыя і культура
Славутасці
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
Галерэя
Зноскі
↑ а б в г Reģionu, novadu, pilsētu un pagastu kopējā un sauszemes platība gada sākumā — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 7 студзеня 2025.
↑ а б Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 19 чэрвеня 2024.
↑ а б в г д е ё ж Central Statistical Bureau of Latvia
↑ Office of Citizenship and Migration Affairs — 1990.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 11 верасня 2017.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 2 чэрвеня 2019.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 19 лютага 2021.
↑ Central Statistical Bureau of Latvia Праверана 15 чэрвеня 2021.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 28 снежня 2022.
↑ Iedzīvotāju skaits pēc tautības reģionos, pilsētās, novados, pagastos, apkaimēs un blīvi apdzīvotās teritorijās gada sākumā (pēc administratīvi teritoriālās reformas 2021. gadā) 2021 - 2022 — Central Statistical Bureau of Latvia . Праверана 3 кастрычніка 2023.
↑ Iedzīvotāju skaits pašvaldībās pēc nacionālā sastāva Архівавана 24 верасня 2020. (лат.)
Спасылкі
Герб Латвіі