Савецкі ўльтыматум ЛітвеСавецкі ўльтыматум Літве — ультыматум, выстаўлены Савецкім Саюзам Літоўскай Рэспубліцы, 14 чэрвеня 1940 года. Паводле савецка-літоўскага дагавора ад 10 кастрычніка 1939 года на тэрыторыі Літвы ўжо размяшчаліся 20 000 савецкіх салдатаў. Выкарыстоўваючы як падставу антысавецкі характар Балтыйскай Антанты[1], стварэнне якой СССР раней падтрымліваў, савецкі ўрад запатрабаваў арыштаваць вышэйшых службовых асоб літоўскай паліцыі, абвінавачаных у правакацыйных дзеяннях супраць савецкага гарнізона, сфарміраваць прасавецкі ўрад і дапусціць знаходжанне на тэрыторыі рэспублікі неабмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў. На выкананне патрабаванняў адводзіўся час да 10:00 15 чэрвеня, у адваротным выпадку Масква абяцала ўсё роўна ўвесці войскі. Ультыматум раскалоў кіруючыя колы Літвы: прэзідэнт Антанас Смятона настойваў на супраціўленні, яму супрацьстаяў генерал Вінцас Віткаўскас, камандуючым літоўскай арміяй. У выніку за прыняцце ўльтыматуму выказалася большасць членаў урада Літвы. Смятона і частка арміі пакінулі Літву, дадатковыя савецкія войскі ўвайшлі на яе тэрыторыю ў другой палове дня 15 чэрвеня. На наступны дзень аналагічныя ўльтыматумы атрымалі Латвія і Эстонія[2]. Дзеянні СССР былі следствам падпісання ў жніўні 1939 года дагавора аб ненападзе паміж Германіяй і Савецкім Саюзам і Дагавора аб дружбе і граніцы з нацысцкай Германіяй, сакрэтныя пратаколы якіх зафіксавалі размежаванне сфер інтарэсаў гэтых дзвюх дзяржаў ва Усходняй Еўропе[3][4][5][6]. Паводле сакрэтнага пратакола да апошняга дагавора Люблінскае і частка Варшаўскага ваяводстваў заставаліся за Германіяй, а Літва перадавалася ў сферу інтарэсаў СССР[7]. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia