Садоўшчына (Барысаўскі раён)

Вёска
Садоўшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 44 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 177
Паштовыя індэксы
222144
Аўтамабільны код
5
Садоўшчына на карце Беларусі ±
Садоўшчына (Барысаўскі раён) (Беларусь)
Садоўшчына (Барысаўскі раён)
Садоўшчына (Барысаўскі раён) (Мінская вобласць)
Садоўшчына (Барысаўскі раён)

Садо́ўшчына[1] (трансліт.: Sadoŭščyna, руск.: Садовщина) — вёска ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Прыгараднага сельсавета.

Да 8 красавіка 1957 года вёска ўваходзіла ў склад Жыцькаўскага сельсавета[2], да 30 кастрычніка 2009 года — у склад Кішчынаслабодскага сельсавета[3].

Гісторыя

На пачатку ХХ стагоддзя Садоўшчына называлася Кабыльшчызнай (Кабыльшчынай). Нататка пра вёску апублікавана ў газеце «Наша Ніва» № 15 за 1908 год:

Ў нашым [Барысаўскім] павеце, ў Бытчанскай воласці з вёскі Кабыльшчызна выехалі летась 7 гаспадароў у Сыбір у хадакі, там яны выбралі сабе вучасткі, каторыя перасяленчэскае начальства за імі зацвярдзіла. Вярнуўшыся сярод лета дамоў, сабраўшы ўсё с поля і с пожэнь, пачалі па троху распрадаваць усю худобу: папрадавалі зямлю, хаты, скацінку і ўсё, што не маглі вязці ў Сыбір. І так рашыўшы сваю гаспадарку, сёлета вясной, у канцы марца месяца, выехалі ўсе 7 семействаў у вялікую дарогу. Не мала яны бяды працярпелі, пахавалі дарогай палавіну дзетак, у надзеі, што, прыехаўшы на новае месца і сеўшы на лепшую зямлю, стане лепей жыць; аж трэба прыдумаць, як яны здзівіліся, прыехаўшы на выбранае і назначанае ім праз начальства месца, яны знайшлі там другіх людзей, каторыя іх не пусцілі, бо перасаленчэская канцылярыя аддала ім гэтыя вучасткі, нягледзячы на тое, што перш тыя самыя вучасткі былі адзначаны кабыльшчанамі.

Вядомыя асобы

Крыніцы

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кабы́льшчына
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 красавіка 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya