Сады ў Старажытным РымеСады ў Старажытным Рыме (лац.: hortii) ствараліся пад уплывам старажытнаегіпецкай, персідскай і старажытнагрэчаскай садовай тэхнікі. Прыватныя рымскія сады былі звычайна падзелены на тры часткі. Першая — ксіст (лац.: xystus) — адкрытая тэраса, якая была злучана з домам порцікам. Другая частка — ambulation — была садам з кветкамі, дрэвамі і служыла для прагулак і сузірання. Трэцяя частка — gestation — уяўляла сабою алею. У старажытнарымскіх садах выкарыстоўваліся складаныя гідратэхнічныя збудаванні — штучныя вадаёмы і фантаны. Розныя версіі ўладкавання рымскіх садоў выкарыстоўваліся ў рымскіх паселішчах у Афрыцы, Брытаніі. Прынцыпы афармлення рымскіх садоў пазней ужываліся ў садова-паркавым мастацтве эпохі Адраджэння, барока, неакласіцызму. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia