Аранжарэя![]() Аранжарэя — пабудова для вырошчвання раслін, штучная экасістэма. Аранжарэі будуюцца са шкла або пластыку. Унутры іх інфрачырвонае выпраменьванне ад Сонца падагравае расліны і глебу. Паветра, нагрэтае ад унутранай паверхні, утрымліваецца ўнутры канструкцыі дахам і сценкамі. Шкло, з якога складаюцца сценкі аранжарэі, мае ролю выбарачна перадавальнага асяроддзя для розных спектральных частот, яго дзеянне складаецца ва ўлоўліванні энергіі ўнутры аранжарэі, пры дапамозе чаго награваюцца як расліны, так і глеба. Гэта награвае паветра каля глебы, якое не падымаецца ўгару і не прасочваецца вонкі. Аранжарэі часта выкарыстоўваюцца для вырошчвання кветак, агародніны, фруктаў і тытуню. Чмялі — найлепшыя апыляльнікі для большасці аранжарэйных раслін, хоць выкарыстоўваюцца і іншыя віды насякомых — напрыклад, пчолы, а таксама штучнае апыленне. Гл. таксамаЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia