Сакі (Бельскі павет)
Сакі́ (польск.: Saki, па-падляску: Sakí[2]) — вёска ў Бельскім павеце Падляскага ваяводства Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Бельск Падляскі. НасельніцтваЖыхары вёскі ў большасці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход св. Нараджэння Яна Хрысціцеля ў Пасынках[3]). Каталіцкая частка насельніцтва (парафія Божай Маці з Гары Кармэль у Бельску Падляскім[4]) па этнічных ідэнтыфікацыях — польская. ГісторыяСакі былі заснаваныя як паселішча путных слуг на шляху з Варшавы ў Вільню. Да іх абавязкаў прыналежала м.ін. служба пры транспартаванні каралеўскай пошты (вядома, што жыхары Сакоў займаліся тым яшчэ ў канцы 18 ст.). Існавалі тут таксама карчмы на гэтым важным шляху[5]. У міжваенны перыяд Сакі прыналежалі да гміны Пасынкі Бельскага павета Беластоцкага ваяводства. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 137 жыхароў (3 каталікі палякі і 134 праваслаўных беларуса)[6]. Пасля Другай сусветнай вайны Сакі былі далучаныя да гміны Бельск Падляскі. Ураджэнцы
Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia