Саламея Русецкая
Саламея Рэгіна Русецкая, па мужах Гальпір, або Гальпірова, і Пільштын, або Пільштынова (1718 — пасля 1760) — першая ў Рэчы Паспалітай жанчына-лекарка, вандроўніца, асветніца. Паводле Д. Кашавара, прыдворны доктар асманскіх султанаў Махмуда І, Мустафы ІІІ і расійскай імператрыцы Ганны Іванаўны[3], таксама лекар у рэзідэнцыі вялікага гетмана літоўскага Міхала Радзівіла Рыбанькі. Аўтар польскамоўных мемуараў «Авантуры майго жыцця». БіяграфіяНарадзілася ў Наваградскім ваяводстве ў сям’і шляхціча[3] Яўхіма Русецкага. Паводле Д. Кашавара, яшчэ да замужжа навучылася чытаць і пісаць, ведала і польскую, і старабеларускую, трапна страляла з пісталета і мушкета[3]. У 1731 годзе 13-гадовую Саламею выдалі замуж за лекара — немца Якуба Гальпіра, і маладыя накіраваліся ў Стамбул, дзе Гальпір пачаў лекарскую практыку. Саламея зацікавілася справамі мужа і неўзабаве пачала яму дапамагаць. Вызначалася назіральнасцю, розумам і здольнасцямі, таму неўзабаве авалодала метадамі лячэння і пачала практыкываць самастойна. Знаёмы іракскі лекар раскрыў ёй спосабы і сродкі лячэння хвароб вачэй. Паводле Д. Кашавара, лепей за ўсё Саламеі атрымлівалася выразаць катаракту[3]. Праз пэўны час набыла досыць досведу, каб атрымаць афіцыйны дазвол на лекарскую дзейнасць. У мемуарах называла сябе акулісткай. Вывучыла нямецкую, турэцкую, рускую і лацінскую мовы. Слуга Гальпіра, італьянец, навучыў Саламею асновам лацінскай мовы, і яна змагла выпісваць рэцэпты. Набытыя кнігі па медыцыне і фармакалогіі дапамаглі ёй удасканальваць веды. Сярод самых вядомых пацыентаў лекаркі ў гэты час быў трансільванскі князь Іожаф Ракачы , галоўны прэтэндэнт на венгерскі прастол. У 1733 годзе нарадзілася дачка Канстанцыя[3]. Аднойчы Саламея выручыла свайго мужа, які быў абвінавачаны ў смерці аднаго з набліжаных султана. Вінаватым аказаўся канкурэнт мужа — аптэкар Фансека, які падліў атруту ў мікстуру. Добрае імя Гальпіраў было захавана.[3] Неўзабаве цяжка захварэла, у яе ўсохла нага, а боль працінаў усё цела. У 1735 годзе Якуб Гальпір, узяўшы ўсе зберажэнні, з'ехаў у Боснію, дзе яму абяцалі лепшы заробак, Саламея наняла фурманку і з малой Канстанцыяй і двума старымі слугамі паехала за мужам. Дарогай займалася лекарскай дзейнасцю, шлях праходзіў праз балгарскія гарады Ямбол, Пазарджык, Філібе (цяпер Плоўдзіў), пры сустрэчы са злодзеем Хусейнам Рудым праявіліся і камунікацыйныя здольнасці Саламеі.[3] Пасля заўчаснай смерці мужа ў Босніі Русецкая атрымала ў спадчыну значныя сродкі, якія выдаткоўвала ў асноўным на вандроўкі і справы міласэрднасці, у т. л. на выкуп палонных. Такім чынам, за 300 чырвонцаў, яна выкупіла і свайго будучага другога мужа, афіцэра Юзафа Фартуната дэ Пільштына, разам у 1739 годзе яны вярнулася на радзіму. Як лекарку яе запрасілі Міхал Радзівіл Рыбанька і яго жонка Францішка Уршуля Радзівіл. У Нясвіжы паспяхова працягвала медыцынскую практыку. Заручыўшыся рэкамендацыямі магнатаў, Саламея надумала паехаць у Пецярбург. У Расіі імператрыца Ганна Іванаўна наблізіла Русецкую да сябе, прыняла яе ў штат прыдворных слуг. Пэўны час Русецкая практыкавала ў Вене, лячыла членаў асманскага пасольства і асабіста[3] аўстрыйскага імператара. У Вене нарадзіўся сын Францішак-Ксаверы Пільштын[3]. Апошняе вядомае месца лекарскай практыкі — Стамбул. Гэтым разам сярод пацыентаў былі асманскія саноўнікі, сёстры султана і жанчыны яго гарэма. У 1760 годзе са Стамбула Русецкая паломнічала да Святых месцаў, у планах было наведванне Палесціны і Егіпта. Далейшы лёс невядомы. Спадчына![]() Пакінула цікавы ўзор эпісталярнай спадчыны — дзённік-кнігу пад назвай «Рэха, на свет пададзенае, заняткаў падарожжа і жыцця майго авантураў…» (польск.: Echo na świat podane procederu podróży i życia mego awantur…), мудрагелістая назва адпавядала тагачаснаму стылю барока. Кніга Русецкай-Пільштыновай вядома таксама як «Авантуры майго жыцця» (польск.: Proceder podróży i życia mego awantur). Твор вызначаецца і як барочны прыгодніцкі раман з рысамі аўтабіяграфізму. Мемуары Саламеі выступаюць крыніцай па гісторыі і геаграфіі, дзе аўтарка перадала свае ўспаміны і ўласныя разважанні, цікавыя замалёўкі людзей, што сустракала ў вандроўках па краінах Захаду і Усходу. Шмат месца ў кнізе адведзена апісанню побыту і нораваў розных народаў, выкладзены метады лячэння розных хвароб. Лекарка шмат у чым абапіралася на здабыткі народнай медыцыны, расказвала пра яе тагачасны ўзровень, распаўсюджвала вучэнне пра гігіену і фізічнае выхаванне. Літаратар Альгерд Бахарэвіч звяртае ўвагу, што была ў Саламеі камерцыйная жылка:[4]
Арыгінал мемуараў Саламеі Русецкай захоўваецца ў музеі князёў Чартарыйскіх у Кракаве, датуецца 1760 годам. Упершыню кніга Русецкай выйшла ў Польшчы ў 1957 годзе. У Беларусі дзённік выдадзены ў перакладзе Міколы Хаўстовіча ў 1993 годзе. Беларускія пераклады
Ушанаванне памяці300-годдзе з дня нараджэння навагрудскай лекаркі было адзначана ў Спісе памятных дат ЮНЕСКА. Круглы стол, прысвечаны асобе Саламеі Русецкай, прайшоў у НАН Беларусі ў лістападзе 2018 года. КрыніцыЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia