Святыя месцы

Святыя месцы - месцы, звязаныя з падзеямі свяшчэннай гісторыі, наведваннямі багоў і святых, цудатворствамі; важны элемент культу ўсіх рэлігій.

У хрысціян асаблівай пашанай карыстаюцца святыні ў Палесціне, дзе жыў, прапаведаваў, прыняў пакутніцкую смерць і уваскрэс Ісус Хрыстос. Да святых месцаў часам адносяць храмы і манастыры, дзе захоўваюцца мошчы святых, цудатворныя абразы і іншыя святыні, а таксама цудатворныя крыніцы, месцы, дзе адбываліся з'яўленні абразоў і інш. цудатворствы.

У каталіцтве адрозніваюць свяшчэнныя (асабліва адметныя ў культавай практыцы месцы, асвячоныя вышэйшымі царкоўнымі іерархамі, а таксама касцёлы, алтары і могілкі) і святыя месцы (вобласці Палесціны, звязаныя са старазапаветнымі падзеямі і жыццём Ісуса Хрыста, Дзевы Марыі). Паводле кананічнага права, свяшчэнныя месцы павінны быць унесены ў літургічныя кнігі і традыцыйна выключаны са свецкай юрысдыкцыі.

Літаратура

Спасылкі

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya