Плошча паверхні возера 0,4 км². Даўжыня 1,4 км, найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 4,01 км. Найбольшая глыбіня 2,9 м, сярэдняя 1,7 м. Аб’ём вады 0,68 млн м³. Плошча вадазбору 5,5 км². Катлавіна возера рэшткавага тыпу. Схілы катлавіны спадзістыя вышынёй 3—6 метраў. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 10—300 м. Берагавая лінія звілістая, утварае 3 залівы. Берагі нізкія і забалочаныя, на паўночным захадзе, поўначы і ўсходзе — сплавінныя. Дно возера плоскае, у прыбярэжнай зоне да глыбіні 1—1,5 м пясчанае. На большых глыбінях дно выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м. Прыбярэжная расліннасць займае палосу шырынёй 30—75 м. У Саламірскае ўпадае ручай з возера Ляшчынава, выцякае ручай у возера Зыкоўскае.