Саламія Амвросьеўна Крушальніцкая
Саламія[5] Амвросьеўна Крушальніцкая (укр.: Соломія Амвросіївна Крушельницька, 23 верасня 1873, с. Бялявінцы — 16 лістапада 1952) — украінская спявачка (лірыка-драматычнае сапрана), педагог. Заслучаны дзеяч мастацтваў Украіны (1951). БіяграфіяСкончыла Львоўскую кансерваторыю ў 1893 годзе, выкладала ў ёй (з 1946 года — прафесар). Спявала ў буйнейшых оперных тэатрах Еўропы, Амерыкі. Валодала моцным голасам прыгожага тэмбру і вялікага дыяпазону. Выконвала драматычныя і лірычныя партыі: Таццяна, Ліза («Яўген Анегін», «Пікавая дама» Пятра Чайкоўскага), Галька, Ганна («Галька», «Страшны двор» Станіслава Манюшкі), Чыа-Чыа-сан (аднайменная опера Дж. Пучыні), Аіда, Дэздэмона («Аіда», «Атэла» Дж. Вердзі), Эльза, Лізавета («Лаэнгрын», «Тангейзер» Р.Вагнера), Саламея, Электра (аднайменныя оперы Р.Штраўса) і іншыя. З 1923 года выступала толькі ў канцэртах. Пахавана на Лычакіўскіх могілках у Львове. Яе імя носіць Львоўскі нацыянальны тэатр оперы і балета. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia