Саломенка (жылы раён)
Саломенка, або Паўночны — жылы раён у паўночнай частцы Магілёва, уваходзіць у Паўночны планіровачны раён. Размешчаны ўздоўж вуліцы Крупскай. ![]() ![]() Развіццё звязана з будаўніцтвам завода «Сельмаш». Станам на 1990 год сялібная тэрыторыя плошчай 49 га, насельніцтва 21,5 тыс. чал. Будаўніцтва распачата ў 1980-я гады па праекце архітэктараў А. Мельнікава, Т. Бельскай, І. Голубевай. Забудова мікрараёна ўяўляе сабой прасторавую кампазіцыю, якая складаецца з груп 5-, 9-павярховых дамоў, дзіцячых садоў і школ, якія раскрываюцца да зялёнай зоны і аб’яднаных пешаходнай сувяззю з грамадскімі цэнтрамі планіровачнага жылога раёна, размешчанымі ва ўсходніх і заходніх частках мікрараёна. Кампазіцыйнымі дамінантамі з’яўляюцца 18-павярховыя жылыя дамы з маналітнага жалезабетону. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia