Сальвадор Санчэс Серэн
Сальвадор Санчэс Серэн (ісп.: Salvador Sánchez Cerén, псеўданім — Леанель Гансалес (ісп.: Leonel González), нар. 18 чэрвеня 1944 г.) — сальвадорскі рэвалюцыянер, член кіраўніцтва Фронту нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці. Віцэ-прэзідэнт ва ўрадзе Маўрысіа Фунеса. Пасля выбараў 2014 года — дзеючы прэзідэнт Сальвадора. БіяграфіяСанчэс Серэну нарадзіўся 18 чэрвеня 1944 г. у горадзе Кесальтэпек (дэпартамент Ла-Лібертад, Сальвадор). Яго бацька працаваў цесляром, а маці — прадаўшчыцай у прадуктовай краме. У сям’і было 12 дзяцей (Сальвадор — дзявятае дзіця). Вучыўся ў школе для хлопчыкаў імя Хасэ Далорэса Ларэйнага. У 1963 годзе скончыў Школу імя Альберта Масферэра ў Сан-Сальвадоры, атрымаў спецыяльнасць педагога. Працаваў настаўнікам у сельскіх і гарадскіх школах. У 1965 годзе стаў адным з заснавальнікаў Нацыянальнага саюза настаўнікаў Сальвадора, які сёння з’яўляецца самым вялікім аб’яднаннем сальвадорскіх настаўнікаў. У 1978 годзе пакінуў выкладчыцкую дзейнасць. З 1968 года жанаты з Росай Маргарытай Вільяльта. Мае сына і тры дачкі, а таксама дзесяць унукаў і праўнучку. Зноскі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia