Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці
Фронт нацыянальнага вызвалення імя Фарабунда Марці (ФНВФМ) (ісп.: Frente Farabundo Martí para la Liberación Nacional, FMLN) — сальвадорская палітычная партыя левай арыентацыі, названая ў гонар лідара сальвадорскіх рэвалюцыянераў Фарабунда Марці. ФНВФМ быў створаны ў пачатку грамадзянскай вайны, калі Кампартыя, «Узброеныя сілы нацыянальнага супраціву» і «Народныя сілы вызвалення» стварылі цэнтр для каардынацыі баявых дзеянняў. Пасля вайны арганізацыя раззброіла свае атрады, адмовіўшыся ад ідэі ўзброенай барацьбы. У 1990-я гады партыя стала адной з самых магутных палітычных сіл у Сальвадоры. Галоўным яе супернікам была правая партыя ARENA. У 2009 г. кандыдат ад ФНВФМ Маўрысіа Фунес перамог на прэзідэнцкіх выбарах. У 2014 Сальвадор Санчэс Серэн, таксама вылучэнец ад ФНВФМ, атрымаў перамогу на выбарах. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia