Сальманелёз
Сальманелёз — заражэнне страўнікава-кішачнага тракту энтэрабактэрыямі роду сальманела . Назву атрымала ад прозвішча адкрывальніка бактэрыі Дэніела Сальмона . Найчасцей распаўсюджваецца ў высокаразвітых гарадах з адзіным парадкам харчовага забеспячэння. Крыніцай ёсць свойскія жывёлы. Найбольш небяспечным бактэрыяносьбітам для немаўлят з'яўляюцца дарослыя людзі праз брудныя рукі і прадметы догляду. ПапярэджаннеНайбольш дзейснымі спосабамі прадухілення заражэння ёсць мыццё рук перад ежай, захоўванне мяса і птушкі на асобнай паліцы халадзільніка ва ўпакаваным выглядзе, мыццё яек з мылам перад прыгатаваннем, дастатковая тэрмічная апрацоўка мяса, выкарыстанне асобных дошкі і нажа для апрацоўкі сырога мяса. ПрычыныЗаражэнню спрыяюць прыём, прыгатаванне і падаванне ежы бруднымі рукамі, ужыванне недастаткова праваранага мяса, таксама недавараных і недасмажаных яек. ПраявыПраходзіць з павышэннем тэмпературы, млоснасцю, ванітамі і шматразовым паносам[3]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia