Страўнікава-кішачны тракт![]() 1 — Стрававод чалавека; 2 — Страўнік; 3 — Дванаццаціперсная кішка; 4 — Худая кішка; 5 — Падуздышная кішка; 6 — Тоўстая кішка; 7 — Прамая кішка. Страўнікава-кішачны тракт (СКТ) — сістэма органаў стрававання сапраўдных шматклетачных жывёл, якія забяспечваюць механічную і хімічную апрацоўку ежы, усмоктванне яе састаўных частак і выдзяленне незасвоеных рэшткаў. Асноўныя звесткіУ большасці жывёл стрававальная сістэма арганізавана аднолькава. Страўнікава-кішачны тракт ўяўляе сабой суцэльную трубку, якая злучае ротавую адтуліну з анальнай, па якой у каўдальным напрамку перамяшчаюцца харчовыя масы, якія расшчапляюцца на больш дробныя, прыдатныя да ўсмоктвання часціцы. Аднак у розных жывёл ёсць некаторыя адрозненні ў арганізацыі стрававальнай сістэмы, якія часта бываюць звязанымі з асаблівасцямі іх харчавання. У пазваночных страўнікава-кішачны тракт уключае ротавую поласць, глотку, стрававод, страўнік, кішэчнік, буйныя стрававальныя залозы (печань, падстраўнікавая залоза). У расліннаедных значная даўжыня кішэчніка, асабліва тоўстага (напр., у коней з’яўляюцца дадатковыя сляпыя адросткі), у кароў страўнік мае 4 камеры, у драпежных кішэчнік карацейшы, страўнік аднакамерны. Колькасць зубоў таксама адрозніваецца ў розных відаў жывёл. Розныя аддзелы страўнікава-кішачнага тракту выконваюць спецыфічныя функцыі ў працэсе бесперапыннага ператраўлення ежы (напр., хімічны працэс стрававання і ўсмоктвання ў страўніку і тонкай кішцы), таксама нестрававальныя функцыі (напр., выдзяляльных органаў, эндакрынных залоз, імунныя). У нармальнага дарослага мужчыны страўнікава-кішачны тракт у сярэднім каля 6,5 метраў удоўжкі. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia