Саліго́рскае вадасхо́вішча — вадасховішча ў Салігорскім раёне Мінскай вобласці Беларусі на рацэ Случ, каля горада Салігорск.
Вадасховішча створана ў 1967 годзе ў мэтах забеспячэння вадой прадпрыемстваў вытворчага аб’яднання «Беларуськалій», рэгулявання сцёку ракі Случ абваднення сельскагаспадарчых угоддзяў, жыўлення рыбаводнай гаспадаркі.
Плошча паверхні вадасховішча складае 23,1 км². Даўжыня 24 км, найбольшая шырыня 2 км. Даўжыня берагавой лініі 70 (61,2 км[2]) км. Найбольшая глыбіня 4,5 м, сярэдняя — 2,5 м. Аб’ём вады 55,9 млн м³. Сярэдні шматгадовы сцёк 288 млн м³. Плошча вадазбору 1793 км². З захаду ўпадае рака Рутка.
Вадасховішча створана на месцы балотнага масіву (каля 40 % берагоў штучныя). Катлавіна моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Берагі нізкія, забалочаныя або ўмацаваныя дамбамі і насыпамі. Каля Салігорска вышыня берагоў 1—3 м. Моцна зарастае.
У вадасховішчы водзяцца шчупак, лешч, гусцяра, плотка, лінь, акунь і іншыя віды рыб.
Вакол вадасховішча створана зона адпачынку.
Зноскі
Літаратура
- Салігорскае вадасховішча // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 108—109. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Саліго́рскае вадасхо́вішча // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 643. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Минская область (руск.) / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2009. — С. 32, 46—47. — 60 с. — 20 000 экз. — ISBN 978-985-508-174-7.
- Республика Беларусь. Минская область: Общегеографический атлас (руск.) / Ред. Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2008. — С. 28. — 48 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-054-2.
Спасылкі