Случ (прыток Прыпяці)
Случ[1], Паўночная Случ[1] — рака ў Мінскай, Гомельскай, на мяжы Гомельскай і Брэсцкай абласцей Беларусі, левы прыток ракі Прыпяць. НазваЗгодна з Ул. Тапаровым, назва Случ можа мець балцкае паходжання[2]. Дастаткова папулярная версія пра сувязь назвы ракі са словам "лука" — выгін ракі, лукавіна (злуч, злучына). ГідраграфіяДаўжыня ракі 197 км[3]. Вадазбор 5470 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 22,4 м³/с. Агульнае падзенне ракі 46,6 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,24 м/км. Пачынаецца ў межах Капыльскай грады на вышыні 166 м над узроўнем мора за 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Крывая Града Слуцкага раёна, цячэ па заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і па Прыпяцкай нізіне ў межах Салігорскага, Жыткавіцкага і па мяжы Жыткавіцкага і Лунінецкага раёнаў. Вусце за 6 км на паўднёвы ўсход ад вёскі Запроссе Лунінецкага раёна. Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, заканчваецца ў пачатку мая. Даліна Случы ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная; шырыня яе 0,5—1,5 км у верхнім, 1,5—2,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні, у вусці пашыраецца да 6 км і зліваецца з далінай Прыпяці. Пойма пераважна двухбаковая, зрэдку чаргуецца па берагах; у вярхоўі яе шырыня 100—400 м, ніжэй 1—1,2 км, у вусці 4—5 км. Вышэй гарадскога пасёлка Старобін на Случы створана Салігорскае вадасховішча, каля вёскі Рудня — Руднянскае (Рудня). Рэльеф раўнінны. Лясы і балоты займаюць больш за 70 % плошчы вадазбору. Забалочанасць каля 45 %. Азёрнасць менш за 1 %. Берагі пераважна стромкія або абрывістыя. Рэчышча ў верхнім цячэнні шырынёй 6—25 м, да Салігорскага вадасховішча на працягу 71 км каналізаванае, ад вадасховішча да вусця ракі Морач мелкае, ніжэй — звілістае (шырыня 20—40 м), свабодна меандруе[4]. Водны рэжым![]() Веснавое разводдзе пачынаецца ў сярэдзіне сакавіка, сканчваецца ў пачатку мая. Сярэдняя вышыня над межанным узроўнем ад 1,8 м у вярхоўі да 2,4 м у нізкай плыні. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 дзён, у нізоўі 3 дні. Каля вёскі Ленін Жыткавіцкага раёна (45 км ад вусця) найбольшы расход вады 576 м³/с (1958), найменшы — 2,16 м³/с (1971). Рэжым ракі вывучаўся на 7 пастах, з якіх пасты ў вёсках Кляпчаны, Ленін дзейнічаюць і ў наш час[5]. Асноўныя прытокіСправа: Лакнея, Сівельга, Морач, Жалезніца. Злева: Вясейка, Вялікая Сліва, Юркевіцкі канал. Шматлікія меліярацыйныя каналы. На рацэГарады: Слуцк. Гарадскія пасёлкі: Старобін. Вадасховішчы: Салігорскае, Руднянскае. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia