Самаркандскі вілает
Самаркандская вобласць (вілает) (узб.: Samarqand viloyati) — адна з 12 абласцей (вілаятаў) Рэспублікі Узбекістан. Адміністрацыйны цэнтр — горад Самарканд. Важны эканамічны і культурны рэгіён краіны. ГеаграфіяСамаркандская вобласць размешчана ў цэнтральнай частцы Узбекістана, у басейне ракі Зераўшан. На крайняй поўначы мяжуе з Нурацінскім раёнам Наваійкай вобласці, на паўночным захадзе з Хатырчынскім і Карманінскім раёнамі Наваійкай вобласці, з захаду з Кызылтэпінскім раёнам Наваійкай вобласці, з поўдня з Мубарэкскім, Касанскім, Чыракчынскім і Кітабскім раёнамі Кашкадар’інскай вобласці, з усходу з Пенджыкенцкім раёнам Сагдыйскай вобласці Рэспублікі Таджыкістан, з паўночнага усходу з Бахмальскім, Галяаральскім і Фарышскім раёнамі Джыззакскай вобласці. Цэнтральную частку вобласці займаюць аазісы і пагоркі, якія распасціраюцца з усходу на захад паміж Зераўшанскім і Туркестанскім хрыбтом. У Самаркандскай вобласці знаходзіцца г.п.Чархін. |
Portal di Ensiklopedia Dunia