Самбія

Тэрыторыя Самбіі выдзелена аранжавым колерам

Са́мбія (ням.: Samland, літ.: Semba, польск.: Sambia) — гістарычная вобласць Усходняй Прусіі, цяпер — у складзе Калінінградскай вобласці. Назва паходзіць ад прускага племя самбаў.

Займае ўвесь Самбійскі (Земландскі) паўвостраў Балтыйскага мора — да ракі Прэгель (цяпер Прэголя) на поўдні, Дзеймы на ўсходзе. Галоўны горад — Кёнігсберг (цяпер Калінінград).

У 1243 годзе створана самбійская епархія (адна з чатырох дыяцэзій Прусіі). У 12571258 гадах Самбія была падзелена паміж магістрам Тэўтонскага ордэна і самбійскім епіскапствам. У 1577 годзе епархія была скасаваная.

На самбійскам дыялекце прускай мовы напісаныя тры найбольш аб'ёмныя помнікі дадзенай мовы, якія захаваліся да нашых часоў — катэхізісы XVI стагоддзя.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны тэрыторыя Самбіі ўвайшла ў склад СССР.

Вядомыя асобы

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya