Самоа (астравы)
Астравы Самоа (самаан.: Sāmoa) — архіпелаг у паўднёвай частцы Ціхага акіяна, у Палінезіі. Уваходзіць у склад дзяржавы Самоа і Амерыканскага Самоа. Плошча — 3028,1 км². Насельніцтва — 249 839 чал. (2012 г.), у асноўным самаанцы. Геаграфія![]() Астравы Самоа знаходзяцца ў паўднёвай частцы Ціхага акіяна ў 800 км ад Фіджы, 530 км ад Тонга, 2900 км ад Новай Зеландыі, 15 266,3 км ад Беларусі (ад нулявога кіламетра ў Мінску да пляжа Ваіяла ў горадзе Апія). Найбуйнейшыя астравы: Заходняя частка разам з астравамі Саваі і Уполу ўваходзіць у склад незалежнай дзяржавы Самоа. Усходняя частка — у склад Амерыканскага Самоа. Вялікія астравы маюць вулканічнае паходжанне, даволі гарыстыя. Найвышэйшы пункт — гара Сілісілі (1 858 м) на востраве Саваі. Малыя астравы — нізкія каралавыя атолы. Клімат трапічны вільготны. Сезон мусонаў цягнецца з лістапада да красавіка. Астравы падвержаны ўздзеянню землятрусаў і трапічных цыклонаў. Апошні значны землятрус адбыўся 29 верасня 2009 г. Ён спарадзіў цунамі, якое стала прычынай смерці 170 чалавек. Гісторыя![]() У адрозненне ад іншых палінезійцаў, самаанцы не маюць легенд аб сваім паходжанні з Гаваікаў. Археолагі сцвярджаюць, што астравы Самоа былі населены носьбітамі культуры Лапіта ў 1 тысячагоддзі да н. э. Выхадцы з Самоа актыўна рассяляліся па іншых астравах Акіяніі. Паданні аб паходжанні з Самоа існуюць нават сярод мікранезійцаў тунгару. Магчыма, што назва вострава Саваі стала крыніцай іншых легенд пра Гаваікі. У XII — XVI стст. астравы Самоа знаходзіліся пад кантролем танганцаў, якія былі выгнаны ў выніку паўстання. У 1722 г. адкрыты галандскім мараплаўцам Якабам Рагевенам. У XIX ст. астравы Самоа знаходзіліся ў цэнтры экспансіянісцкіх планаў адразу некалькіх буйных дзяржаў. У 1899 г. Германія, ЗША і Вялікабрытанія падпісалі дагавор, паводле якога заходнія астравы перадаваліся пад кантроль Германіі, а ўсходнія — пад кантроль ЗША. 25 жніўня 1914 г. новазеландскі экспедыцыйны корпус высадзіўся на востраве Уполу і заняў Заходняе Самоа. Пасля заканчэння I сусветнай вайны Новая Зеландыя атрымала мандат для кіравання гэтай тэрыторыяй. У 1951 г. у Амерыканскім Самоа было ўведзена грамадзянскае кіраванне. 1 студзеня 1962 г. Заходняе Самоа атрымала незалежнасць. У 1997 г. гэта дзяржава была пераназваная ў Самоа. Славутыя мясціны
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia