Амерыканскае Самоа
Амерыканскае Самоа (англ.: American Samoa, на самоа: Amerika Sāmoa) — залежная тэрыторыя ЗША, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы архіпелага Самоа і на атоле Суэйнс у Ціхім акіяне. Сталіца — горад Пага-Пага. Астатнія астравы архіпелагу належаць незалежнай краіне Самоа. ГісторыяАстравы былі заселеныя 3000 гадоў таму. Еўрапейцы высадзіліся тут у 1606 годзе, калі астравы былі адкрытыя іспанскім вандроўнікам дэ Куірасам, але аб іх забылі, а новае адкрыццё астравоў для еўрапейцаў адбылася ў 1722 годзе. У 1768 годзе экспедыцыя Буганвіля правяла даследаванне астравоў. У 1889 годзе архіпелаг Самоа быў падзелены на заходнюю частку (сучаснае незалежнае Самоа), якая дасталася Германіі і ўсходнюю (сучаснае Амерыканскае Самоа), якая дасталася ЗША. Вялікабрытанія, у замен на адмову ад астравоў Самоа, атрымалі астравы Тонга, Ніуэ і Саламонавы астравы. Да 1951 году Усходняе Самоа кіравалася ВМС ЗША. У 1948 годзе былі ўведзеныя элементы самакіравання. Пасля закрыцця вайскова-марской базы тэрыторыя была перададзеная пад кіраўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў ЗША. У 1960 годзе была прынятая першая канстытуцыя тэрыторыі, а ў 1977 годзе прайшлі першыя губернатарскія выбары. Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia