Самуэль Рагоза
Самуэль Рагоза (лац.: Samuel Rahoza; 7 лютага 1788, Бабінавічы — 5 кастрычніка 1839, Новы Сонч, Польшча[1]) — дзеяч каталіцкага касцёла і Ордэна езуітаў, педагог. БіяграфіяУступіў у Таварыства Ісуса 16 жніўня 1803 г. і на працягу двух гадоў праходзіў выпрабаванні ў Дынабургскім навіцыяце. У 1805—1806 гг. вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме, а ў 1806—1809 гг. — філасофію ў Полацкім езуіцкім калегіуме[2]. У 1813 г быў высвечаны на ксяндза[3], а ў 1814 г. скончыў чатырохгадовы курс тэалогіі ў Полацкай езуіцкай акадэміі і працаваў у сваёй альма-матэр як прафесар этыкі, палітэканоміі, статыстыкі і заалогіі (1814—1816, 1817—1819) і прафесар фізікі і матэматыкі (1816—1817). Згодна з патрабаваннямі навучальнай праграмы да курсаў «Этыка або маральная філасофія» і «Палітычная эканомія і статыстыка» даваў асновы юрыдычных ведаў[4][5]. У 1819—1820 гг. — прэфект школ у Віцебску[2]. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) з’ехаў у Аўстрыйскую дзяржаву. З канца лістапада 1820 і да 1825 г. працаваў на розных пасадах, галоўным чынам — прафесара дагматычнай тэалогіі, у Цярнопальскім езуіцкім калегіуме. 15 жніўня 1821 г. даў манаскія абяцанні. Потым выкладаў дагматычную тэалогію ў калегіумах у Старой Весі (1825—1828) і Тынцы (1828—1831)[6]. Калі моцны пажар у Тынецкім калегіуме (2 мая 1831 г.) зрабіў немагчымым далейшае выкарыстанне пацярпелых будынкаў, было вырашана перанесці гэтую навучальную ўстанову ў іншае месца. Дзеля матэрыяльнага забеспячэння такой патрэбы улады перадалі езуітам былы кляштар Ордэна прэманстратаў у Новым Сончы[7]. Туды, каб ўзначаліць працы па падрыхтоўкі новай адукацыйнай пляцоўкі, і быў накіраваны С. Рагоза. Пасля адкрыцця калегіума ў Новым Сончы працаваў у ім прафесарам дагматычнай тэалогіі (1832—1837), а з 19 лістапада 1837 г. і да сваёй смерці 5 кастрычніка 1839 г. — рэктарам[2][8]. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia