Самуіл Іванавіч Маскевіч
Самуіл Іванавіч Маскевіч (17 ліпеня 1580, Сэрвач, Новагародскае ваяводства — 1642, 1632[1] ці не раней за снежань 1633) — аўтар аднаго з першых на тэрыторыі Беларусі польскамоўных помнікаў мемуарнай літаратуры — «Дыярыуша». Дэпутат Галоўнага Трыбунала ВКЛ ад Наваградскага павета (1617—1618), пазней — наваградскі земскі пісар. Паходзіў са шляхецкай засцянковай сям'і. Адукацыю атрымаў у Наваградку. Па-за часам вайсковай службы быў пры дварах магнатаў А. Вішнявецкага і Радзівілаў; шмат падарожнічаў. ДыярыушУ творы ахопленыя падзеі з 1594 па 1621 гг., у т.л. Маскоўскай вайны (1609—1618), але запісаныя на падставе ўспамінаў аўтара, а не адразу за падзеямі. Пытанні вялікай палітыкі аўтарам не закранаюцца. Адзначаецца[2] аб'ектыўнасць Маскевіча пры характарызацыі ўсіх бакоў гістарычных падзеяў — так, у падрабязным апісанні аблогі Смаленска падкрэсленая мужнасць абаронцаў горада, асабліва яго ваяводы М. Шэйна, крытычна ацэнены дзеянні ваенаначальнікаў Рэчы Паспалітай; значнае месца ў творы займае апісанне побыту маскоўскіх баяраў, станоўча ацэненыя іх меркаванні наконт польскіх шляхецкіх вольнасцяў як шляхецкага свавольства. Аўтар апраўдвае жорсткую рэакцыю рускага сялянства ў дачыненні да войска Рэчы Паспалітай як помсту за прынесеныя войскам бедствы вайны. Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia