Самцхэ-Джавахеты
Самцхэ-Джавахеты (груз. სამცხე-ჯავახეთი) — край, адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка Грузіі, размешчана на поўдні краіны мяжуе з Арменіяй і Турцыяй. Цэнтр — горад Ахалцыхэ. Самцхэ-Джавахеты у дахрысціянскія часы ўваходзіла ў склад Іверыі з II стагоддзя да н. э., іверыя ў барацьбе са з'явішыміся армянскімі царствамі страціла паўднёвую частку сваіх тэрыторый і Самцхэ-Джавахеты ўвайшла ў склад старажытнай дзяржавы Вялікай Арменіі[1][2]. У IX — пачатку X стагоддзястаўшы абхазскім царом Баграт III з дынастыі Баграціёні аб'яднаў усе грузінскія княствы, тым самым стаўшы першым царом аб'яднанай Грузіі. Самцхэ і Джавахеты былі далучаеы да Грузіі ў 1008 г. У 1490 годзе, пасля распаду адзінай Uрузіі тэрыторыя Самцхэ і Джавахеты ўваходзіла ў склад грузінскага княства Самцхэ-Саатабага. У 1590—1625 гадах тэрыторыя княства паступова скарачалася, царству прыходзілася весці барацьбу з экспансіяй Асманскай імперыі, неўзабаве самцхійская дзяржаўнасць была канчаткова ліквідавана і тэрыторыя акупавана Асманскай імперыяй. У 1828—1829 гадах пасля руска-туроцкай вайны Самцхэ і Джаванеты былі вызвалены і потым уключаны ў склад Тыфліскай губерні. На сённяшні дзень уваходзіць у склад Грузіі і ўключае вобласці Месхетыя і Джавахетыя. Галоўнай гістарычнай славутасцю з'яўляюцца пячорныя манастыры Вардзіа (заснаваны царыцай Тамарай[3] у 1185) і Ваніс Квабебі (VIII ст.). У краі знаходзіцца Баржомі з сусветна вядомай мінеральнай вадой. Праз рэгіён праходзяць нафтапровад Баку — Тбілісі — Джэйхан і Паўднёвакаўказскі нафтапровад. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia