Самшыт вечназялёны
Самшыт[1] (Búxus sempervírens) — драўняная расліна, від роду Самшыт (Buxus) сямейства Buxaceae. У прамысловасці драўніну самшыта часам называюць пальмавым дрэвам[2]. Біялагічнае апісанне![]() Самшыт вечназялёны — дрэва вышынёй да 15 м, часам куст. Парасткі прамыя, тырчаць, чатырохгранныя, зялёныя, густа пакрытыя лісцем. Лісце на кароткіх чаранках, амаль сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем, моцна адрозніваецца па форме, скурыстае, голае, з бліскучым цёмна-зялёным верхнім бокам і светла-зялёным, нават жаўтлявым ніжнім. Кветкі дробныя, зеленаватыя, звычайна аднаполыя, тычынкавыя — у кампактных галоўкавых суквеццях, песцічныя — адзінкавыя[3]. Плод — дробная чорна-карычневая трохражковая шарападобная каробачка з вырастамі і створкамі, якія раскрываюцца па меры паспявання насення. Распаўсюджанне і экалогіяРасце ў Заходняй і Паўднёвай Еўропе, паўночна-заходняй Афрыцы і Пярэдняй Азіі. Яго арэал распасціраецца ад паўднёвай Англіі да паўночнага Марока, а на ўсходзе дасягае Турцыі і Заходняга Каўказа. Ксерафіт, мезафіт, мезатроф, эўтроф[4]. Ценелюбівая, ценевынослівая расліна[4]. Расце па берагах рэк і ручаёў, на скалах, камянях і камяністых россыпах, узлесках шыракалістых лясоў[4]. Значэнне і прымяненнеРасліна выкарыстоўваюць пры стварэнні бардзюра, радзей — жывой загарадзі. Тэхнічная культура[4]. Расліна ядавітая[4]. ТаксанаміяСінонімыПа дадзеных The Plant List на 2010 год[5], у сінаніміку віду ўваходзяць:
Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia