Самюэль Адэоіба
Самюэль Адэоіба (нар. 28 верасня 1993) — нігерыйскі футбаліст, абаронца літоўскага клуба «Хегельман» з Каўнаса. Кар’ераУ 2012 годзе прыехаў у Беларусь, каб гуляць у футбол. Стаў працаваць у Беларусі і вучыцца ва ўніверсітэце, паралельна трэніруючыся, некаторы час падрымліваў форму з камандай «Смалявічы-СТІ»[4]. З 2016 года стаў выступаць за дубль футбольнага клуба «Крумкачы». У пачатку 2017 года стаў трэніравацца з асноўнай камандай сталічнага клуба, у лютым падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на два гады[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 красавіка 2017 года ў матчы першага тура супраць «Віцебска» (1:0), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў выступаць у асноўным за дубль. У ліпені 2017 года разарваў кантракт з «Крумкачамі»[6] і неўзабаве далучыўся да наваполацкага «Нафтана», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. У студзені 2018 года перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт»[7]. Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў бабруйскай «Белшыне» і ў сакавіку стаў іграком клуба. Дапамог камандзе перамагчы ў Першай лізе. У сезоне 2020 быў асноўным абаронцам бабруйчан у Вышэйшай лізе, але не здолеў выратаваць «Белшыну» ад вылету. У снежні 2020 года пакінуў бабруйскі клуб[8]. У студзені 2021 года стаў трэніравацца з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт[9]. Не меў трывалага месца ў складзе, нярэдка заставаўся на лаўцы запасных. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[10]. У лютым 2022 года стаў іграком літоўскага клуба «Хегельман»[11]. Дасягненні
Крыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia