Сансарол
Астравы Сансарол (англ.: Sonsorol) — група з 4 астравоў на поўдні Палау. Складаюць асобны штат гэтай краіны. Агульная плошча — 3,5 км². Насельніцтва (2005 г.) — 100 чал.[1] ГеаграфіяАстравы Сансарол фактычна з’яўляюцца часткай буйнога Каралінскага архіпелага. Уключаюць наступныя астравы каралавага паходжання: Астравы Сансарол:
Адміністрацыйным цэнтрам штата Сансарол лічыцца вёска Дангасара на востраве Сансарол. Гісторыя![]() Астравы былі адкрыты падчас экспедыцыі Магелана і нанесены на карты ў 1522 г. Прыкладна ў гэты ж перыяд яны былі населены мікранезійцамі. На мяжы XIX ст. і XX ст. мясцовае насельніцтва складала каля 200 чалавек. У 1885—1899 гг. астравы ўваходзілі ў склад каланіяльных валоданняў Іспаніі, 1899—1914 гг. — Германіі. У гады I сусветнай вайны захоплены Японіяй. Японскія прадпрымальнікі наладзілі на Сансароле вытворчасць вэнджанай рыбы. Асабліва цяжкія ўмовы для тубыльцаў склаліся пад час II сусветнай вайны, калі з-за дрэннага забеспячэння харчам сярод іх пачаўся голад. У 1947 г. астравы трапілі пад апеку ЗША. У 1994 г. Рэспубліка Палау абвясціла незалежнасць. Астравы Сансарол увайшлі ў яе склад у якасці асобнага штата. СансарольцыСансарольцы — карэннае насельніцтва астравоў Сансарол. Яны размаўляюць на асобнай мове, блізкай да палаўанскай і япанскай моў. Яна мае афіцыйны статус у штаце Сансарол. Лічыцца, што астравы Сансарол былі населены прыкладна 500 гадоў таму выхадцам з паўночнага ўсходу (магчыма, з астравоў Яп), Даўхепітам, і чальцамі яго сям’і. Галоўнымі заняткамі сансарольцаў здаўна з’яўляюцца рыбалоўства і вырошчванне хлебнага дрэва, клубневых культур, бананаў. У адрозненне ад насельніцтва асноўнай часткі Палау, мужчыны актыўна займаюцца земляробствам і зборам ураджаю. Тут адсутнічае сістэма адліку сваяцтва па маці целунгалек. ЭканомікаБольшасць дарослых насельнікаў астравоў Сансарол працуюць у адміністрацыі. Турызм мае абмежаваны характар, несістэматычна арганізуюцца прыватныя рыбалоўныя туры. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia