Геаграфічная карта![]() Геаграфічная карта (мапа) — зменшаная абагульненая выява зямной паверхні на плоскасці, якая паказвае розныя аб’екты і з’явы, іх дынаміку і сувязь паміж імі ў залежнасці ад яе прызначэння. Аб’екты і з’явы могуць быць фізіка-геаграфічнага і сацыяльна-эканамічнага характару. Да неад’емных асаблівасцей карт адносяцца:
Геаграфічную карту неабходна адрозніваць ад плана (які выконваецца без уліку крывізны зямной паверхні) і схемы (у якой не абавязкова захаваны маштаб). Класіфікацыя картГеаграфічныя карты адрозніваюцца:
КартаграфіяКартаграфія — навука аб даследаванні, мадэляванні і адлюстраванні прасторавага размяшчэння, спалучэння і ўзаемасувязі аб’ектаў і з’яў прыроды і грамадства (геаграфічнай абалонкі Зямлі). У больш шырокай трактоўцы картаграфія ўключае тэхналогію і вытворчую дзейнасць. Аб’ектамі картаграфіі з’яўляюцца Зямля, нябесныя целы, зорнае неба і Сусвет. Найбольш папулярнымі пладамі картаграфіі (зразумелымі большасці людзей) з’яўляюцца вобразна-знакавыя мадэлі прасторы ў выглядзе плоскіх карт, рэльефных і аб’ёмных карт, глобусаў. Яны могуць быць прадстаўлены на цвёрдых, плоскіх або аб’ёмных матэрыялах (папера, пластык) або ў выглядзе малюнка на відэаманіторы. |
Portal di Ensiklopedia Dunia