Сан Жордзі (кінапрэмія)
Кінематаграфічная прэмія «Сан Жордзі» (катал.: Premis Sant Jordi de Cinematografia) — каталонская кінематаграфічная ўзнагарода, якую прысуджае штогод у Барселоне Нацыянальнае радыё Іспаніі (ісп.: Radio Nacional de España, RNE)[1]. Прэмія была заснавана ў 1957 годзе з мэтай спрыяння развіццю каталонскага кіно ва ўмовах супрацьстаяння, выкліканага барацьбой рэжыму генерала Франка з каталонскім сепаратызмам і забаронай здымак фільмаў на каталанскай мове. Пазней узнагарода трансфармавалася ў агульнанацыянальную іспанскую прэмію з дадатковымі намінацыямі для замежных фільмаў. Большасць узнагарод прысуджае журы ў складзе крытыкаў, што належаць да СМІ Барселоны[2]. Першым фільмам, які атрымаў галоўную прэмію, стаў фільм іспанскага рэжысёра Хуана Антоніа Бардэма «Галоўная вуліца »[3]. Намінацыі
Гл. таксамаЗноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia