Сапоцкінскі біялагічны заказнік
Сапоцкінскі — былы біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Гродзенскім раёне. Створаны ў 1978 годзе для аховы прыродных запасаў лекавых раслін, ландшафтных і фларыстычных комплексаў з рэдкімі і знікаючымі відамі. Плошча — 12 600 га (2006).[1] З 2007 года ўвайшоў у склад біясфернага рэзервата Гродзенская пушча і цяпер не існуе.[2] ФлораЛясы — ельнікі, бярэзнікі, чорнаальшаннікі. З лекавых раслін сустракаюцца мучаннік (Arctostaphylos uva-ursi), брусніцы (Vaccinium vitis-idaea), ядловец (Juniperus), ландыш (Convallaria majalis). У Чырвоную кнігу ўключаны купальнік горны (Arnica montana), сон лугавы (Pulsatilla pratensis), мнаганожка звычайная (Polypodium vulgare), казялец едкі (Ranunculus acris), брыум Клінгрэфа (Bryum klinggraeffii) і іншыя[1]. ФаўнаСустракаюцца наступныя жывёлы: барсук (Meles meles), бусел чорны (Ciconia nigra), махаон (Papilio machaon) і іншыя.[1] Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia