Сапраўдныя восы
Сапраўдныя восы, грамадскія восы, складкаватакрылыя восы (Vespidae) — надсямейства ці сямейства насякомых атрада Перапончатакрылыя (Hymenoptera). АпісаннеЦела даўжынёю 8—30 мм, прадаўгаватае, голае або ўкрытае валаскамі. На брушку чорныя і жоўтыя палосы. Пярэднія крылы складваюцца ўдоўж. Вусікі ніткападобныя, у самцоў 13-, у самак 12-членікавыя. Пярэднягрудзі маюць дугападобную выразку, якая дасягае асновы крылаў. ПашырэннеПашыраны паўсюдна, пераважна ў тропіках. На тэрыторыі Беларусі больш за 25 відаў адзіночных, грамадскіх восаў і шэршняў. Асаблівасці біялогііЖывуць у гнёздах (паўсфера з ячэйкамі ў адзін паверх, сфера з шматпавярховымі ячэйкамі ці інш.). Соты будуюць з «паперы», якую атрымліваюць з перажаваных і апрацаваных ферментамі раслінных рэшткаў. Лічынак кормяць іншымі насякомымі, пераважна вусенямі. Развіццё з поўным ператварэннем. Зімуюць аплодненыя маткі. Апыляльнікі раслін, знішчаюць шкодных насякомых, шэршні шкодзяць пчалярству. КрыніцыЛітаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia