Шэршні
Шэршні (Vespa) — род насякомых сямейства сапраўдныя восы. АпісаннеДаўжыня цела да 40 мм, шэршня еўрапейскага да 30 мм (матка). Афарбоўка бураватая, ці чырвона-бурая з буравата-жоўтым малюнкам на галаве і брушку. Крылы жаўтаватыя. Ротавы апарат грызуча-ліжучы. Самкі маюць джала і ядавітыя залозы. ПашырэннеКаля 20 відаў. Пашыраны ўсюды, пераважна ў Паўднёва-Усходняй Азіі. На Беларусі трапляецца шэршань еўрапейскі або звычайны (Vespa crabro). Асаблівасці біялогііЖывуць сем’ямі. Шарападобныя гнёзды-соты, размешчаныя гарызантальна (да 6 слаёў, самыя вялікія да 0,5 м) у дуплах дрэў, шпакоўнях, гарышчах дамоў, будуюць з сапраўднай паперы, якую выпрацоўваюць рабочыя асобіны з раздробненых валокнаў драўніны, змочанай вадой і слінай. Дарослыя асобіны кормяцца нектарам, сокамі дрэў, пладоў і ягад. Лічынак кормяць насякомымі — меданоснымі пчоламі, мухамі, восамі. Шкодзяць пчалярству, лясным і пладовым гадавальнікам, садам. Укусы шэршняў балючыя. Зноскі
Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia