Сара Рувімаўна Каган
Сара Рувімаўна Каган (ідыш: שׂרה קאַהאַן — Сарэ Кахан; 3 ліпеня 1885, Максімавічы, Мінская губерня — 1941, Мінскае гета) — беларуская яўрэйская паэтэса, празаік. Пісала на ідыш. БіяграфіяНарадзілася 3 ліпеня 1885 года ў вёсцы Максімавічы Ігуменскага павета Мінскай губерні (цяпер — сяло Старыя Максімавічы Клічаўскага раёна Магілёўскай вобласці)[2] ў сям’і служачага. Працавала ў Бабруйску і загадвала гарадской бібліятэкай. У 1935 годзе па прапанове партыйнай арганізацыі яўрэйскай секцыі Саюза пісьменнікаў БССР (у якой яна была адзінай жанчынай[3]) разам з сям’ёй пераехала ў Мінск[4]. У Мінску паступіла на вячэрняе аддзяленне філалагічнага факультэта педагагічнага інстытута. Пасля акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі ў 1941 годзе, Сара Каган, яе муж і малодшы сын апынуліся ў Мінскім гета, дзе ў тым жа годзе загінулі. Старэйшы сын загінуў пад Ленінградам[5]. ТворчасцьУ літаратуру Каган прыйшла пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першай публікацыяй сталі вершы ў газеце «Октябэр». Асноўныя публікацыі на ідышы адбыліся ў 1930-я гады: зборнікі вершаў і апавяданняў «У дарозе», «Маёй Радзіме», «Нашы людзі», «Першая прэмія», раман «Скрыпач»[6][7]. Дзякуючы Змітраку Бядулю творы Каган былі перакладзены на беларускую мову і апублікаваныя перад Вялікай Айчыннай вайной[5]. Член рэдкалегіі літаратурнага часопіса «Штэрн» (Зорка)[8]. У 2005 годзе вершы і проза Сары Каган былі апублікаваныя ў зборніку «Скрыжалі памяці». Публікацыі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia