Сафія Шуазёль-Гуф’е
Сафія Шуазёль-Гуф’е (фр.: Sophie de Choiseul-Gouffier née de Tisenhaus; 1790, Ліда, Віленскае ваяводства — 28 мая 1878, Ніца) — аўтарка гістарычных раманаў, пісала і публікавала кнігі на французскай мове. БіяграфіяНарадзілася ў 1790 годзе ў фальварку Жалудок пад Лідай у сям’і апошняга шэфа літоўскай гвардыі графа Ігната Тызенгаўза (1760-1822) і Марыяны Пшаздзецкай. Па маці была ўнучкай літоўскага падканцлера Тадэвуша Антонія Пшаздзецкага і пляменніцай княгіні Алены Радзівіл (з Пшаздзецкіх), жонкі віленскага ваяводы Міхала Гераніма Радзівіла[1]. Яе бацькі развяліся, калі Сафія была яшчэ маленькай, і яна расла ў сям’і генерала Юзафа Марыконі і яго жонкі Канстанцыі Шадурскай разам з іх дачкой Даратэяй Марыконі. Тут яна атрымала належную адукацыю, з хатнімі рэпетытарамі, якія выкладалі агульнаадукацыйныя прадметы і музыку. Настаўнікам малявання быў будучы прафесар Віленскага ўніверсітэта Ян Рустэм. Дома размаўлялі па-французску, французская стала яе роднай мовай. ![]() Вясной 1812 года Соф’я пазнаёмілася і пазней пасябравала з расійскім імператарам Аляксандрам I у маёнтку Тавяны. Гэта сяброўства працягвалася да смерці Аляксандра I. Атрымала прыдворнае жаночага званне фрэйліны світы расійскіх імператрыц Лізаветы Аляксееўны і Марыі Фёдараўны і атрымала права нашэння адпаведнага фрэйлінскага шыфра. У 1812 годзе, пасля таго, як французская армія захапіла Вільню, яна пазнаёмілася з Напалеонам. Потым графіня пісала ў сваіх успамінах, што на сустрэчу з Напалеонам прынцыпова прыйшла ў сукенцы з брыльянтавым фрэйлінскім шыфрам з манаграмамі расійскіх імператрыц. Імператар Францыі публічна адобрыў гэты жэст Сафіі[1]. Пасля вяртання рускай арміі, галоўнакамандуючы фельдмаршал Міхаіл Кутузаў наведаў графіню Сафію Тызенгаўз, з якой быў знаёмы раней. Ён ухваліў паводзіны маладой графіні і даў у яе гонар вечар у Вільні, на якім усяму расійскаму генералітэту прадставіў Сафію такімі словамі: «Вось маладая графіня, якая надзела шыфр на сустрэчу з Напалеонам»[1]. Пазней яна жыла ў маёнтку Ракішкі, пабудаваным яе бацькам, дзе 3 лютага 1818 года ў касцёле Святога Мацвея выйшла замуж за графа Антуана Луі Актавіяна дэ Шуазель-Гуф’е, ўладальніка маёнтка Платэле. Яна выхавала аднаго сына, Аляксандра, хросным бацькам якога быў расійскі імператар Аляксандр I. Графіня разам з мужам жыла ў Францыі, дзе яе прадставілі двару караля Людовіка XVIII. Была асабіста знаёма з Аляксандрам Дзюма (бацькам) і многімі іншымі знакамітымі еўрапейскімі пісьменнікамі свайго часу. У 1829 годзе атрымала французскае грамадзянства. У архіве маёнтка Платэле (знаходзіцца ў Жамойцкім музеі «Алка») захоўваецца дакумент, выдадзены царскай адміністрацыяй у 1858 годзе, у якім Сафія Шуазель-Гуф’е просіць царскую адміністрацыю даць яе сыну Аляксандру, грамадзяніну Расіі, французскае грамадзянства без страты маёмасных правоў у Расіі. У дакуменце змяшчаецца знакамітая рэзалюцыя цара Аляксандра II: «Я згодны, таму што графіня Шуазель сваёй вернасцю Расіі падчас нашэсця Напалеона заслужыла асаблівую ласку імператара Аляксандра I». Гэты дакумент дазволіў самому Аляксандру і яго нашчадкам захаваць Плателях і іншыя землі, не губляючы французскага грамадзянства і тытула графа[2]. ![]() Шлюб яе быў не вельмі шчаслівым, і, аўдавеўшы, кожную зіму графіня Сафія Шуазёль-Гуф’е шмат падарожнічала па Еўропе, а вясной і летам яна жыла ў сваім маёнтку Платэле, дзе перабудавала цэнтральны дом маёнтка. Юльян Цітыюс пісаў пра графіню Шуазёль-Гуф’е ў Вільні у сваіх успамінаў, у апошні год перад паўстаннем 1863—1864 гадоў, баль з удзелам цара быў праігнараваны, і на яго прыйшлі толькі некалькі мясцовых арыстакратаў: «Дайшло да таго, што Назімаў быў прымушаны папярэдзіць Аляксандра ІІ … Назімаў жадаў зрабіць баль для высокага госця і прыбыўшага з ім вялікага князя Саксен-Веймарскага (стрыечнага брата цара), князя Гесэн-Касельскага (швагер цара) і двух прускіх князёў у памяшканні цывільнага губернатара, бо свой палац ён уступіў цару. Я быў на тым бале і бачыў толькі некалькі мясцовых дам. Цар танцаваў з імі паланезы і доўга размаўляў са старой сяброўкай Аляксандра І, знакамітай пісьменніцай, графіняй Шуазёль-Гуф’е (з Тызенгаўзаў)»[3]. Памерла 28 мая 1878 года ў Ніцы (Францыя). Пахавана ў Манмарансі на могілках Ле-Шампо (секцыя C, магіла № 765). ТворчасцьАдна з першых пісьменніц у гістарычнай Літве. Пісала і выдавала кнігі на французскай мове. Большая частка яе твораў — гэта гістарычныя раманы, заснаваныя на рэальных гістарычных фактах, звязаных з жыццём жанчын вышэйшага грамадства Вялікага Княства Літоўскага. Яе гістарычныя раманы папулярызавалі гісторыі Польшчы і Літвы на міжнародным літаратурным полі[4]. Працы:
Цікавыя факты
Крыніцы
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia