Сацыяльна-эканамічная геаграфіяСацыяльна-эканамічная геаграфія (СЭГ) — адна з асноўных частак (разам з фізічнай геаграфіяй) сістэмы геаграфічных навук. Вывучае тэрытарыяльную арганізацыю грамадства ў разных краінах, рэгіёнах, мясцовасцях. Аб’ект і прадмет СЭГАб’ект СЭГ — сацыясфера — грамадска арганізаваная частка геаграфічнай абалонкі. Таксама сацыяльна-эканамічная геаграфія даследуе асаблівасці і заканамернасці размяшчэння насельніцтва і гаспадаркі і дае ўяўленне аб разнастайнасці ў эканамічных, этнічных, рэлігійных, сацыяльных адносінах. Сацыяльна-эканамічная геаграфія цесна ўзаемазвязана з іншымі грамадскімі навукамі, у першую чаргу з сацыялогіяй і эканомікай. Але СЭГ вывучае тэрытарыяльныя спалучэнні сацыяльных і эканамічных аб’ектаў — сістэмы рассялення, тэрытарыяльна-вытворчыя комплексы, эканамічныя раёны, агульнымі словамі, тэрытарыяльныя сацыяльна-эканамічныя сістэмы. Гэта і адрознівае СЭГ ад іншых грамадскіх навук і робіць яе навукай геаграфічнай, аб’ядноўвае з іншымі геаграфічнымі навукамі. У краінах Заходняй Еўропы, ЗША, Канадзе і іншых у дачыненні да дадзенай падсістэмы геаграфічнай навукі ўжываюць назвы «грамадская геаграфія», «геаграфія чалавека». Структура СЭГУ СЭГ вывучаюцца самыя разнастайныя бакі жыцця людзей: тэрытарыяльныя асаблівасці ўзроўню жыцця, ладу жыцця, умоў працы, быту, адпачынку; розныя галіны гаспадаркі, рассяленне і інш. У залежнасці ад аб’ектаў даследавання атрымалі развіццё асобныя напрамкі СЭГ і адпаведныя ім вучэбныя дысцыпліны. У гэтых адносінах усю СЭГ можна падзяліць на наступныя групы галін:
Метады даследаванняў у СЭГТрэба зазначыць, што агульным і абавязковым падыходам для ўсіх геаграфічных даследаванняў з’яўляецца тэрытарыяльны падыход. СЭГ выкарыстоўвае наступныя агульнанавуковыя метады:
Усе яны ў той ці іншай ступені выкарыстоўваюцца і ў даследаваннях у галіне сацыяльна-эканамічнай геаграфіі. Існуюць і спецыфічныя метады СЭГ. Літаратура
|
Portal di Ensiklopedia Dunia