Сяргей Іванавіч Сідор
Сяргей Іванавіч Сідо́р[1] (25 мая 1937; в. Янаўшчына, Зэльвенскі раён — 17 ліпеня 1998) — беларускі географ, кандыдат геаграфічных навук (1971)[2], доктар педагагічных навук (1991), прафесар (1992). БіяграфіяСкончыў Ваўкавыскае педагагічнае вучылішча ў 1959 годзе[2], геаграфічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1964 годзе. Настаўнік Котчынскай і Зарудаўскай школ (Мастоўскі раён, 1959—1967), дырэктар Індурскай школы рабочай моладзі (Гродзенскі раён). Малодшы навуковы супрацоўнік Навукова-даследчага інстытута педагогікі Міністэрства асветы БССР (1970—1971). З 1971 года выкладчык у Магілёўскім педагагічным інстытуце. З 1974 года ў Беларускім дзяржаўным універсітэце, адначасова з 1995 года намеснік рэдактара часопіса «Геаграфія: Праблемы выкладання». Навуковая дзейнасцьНавуковыя працы па эканамічнай геаграфіі Беларусі, методыцы выкладання геаграфіі. Адзін з ініцыятараў распрацоўкі новай канцэпцыі выкладання геаграфіі ў школах незалежнай Беларусі. Аўтар падручнікаў і вучэбных дапаможнікаў для школ і ВНУ. Апісаў Беларусь у геаграфічным ракурсе («Геаграфія Беларусі. Энцыклапедычны даведнік», 1993; «Займальная геаграфія Беларусі», 1995, у сааўтарстве; «Геаграфія Беларусі ў пытаннях і адказах», 1998, у сааўтарстве). Выбраная бібліяграфія
Зноскі
Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia