Саша Старавіч
Саша Ста́равіч (сербск.: Саша Старовић/Sasa Starovic, 19 кастрычніка 1988 года, Гака) — сербскі валейбаліст, дыяганальны зборнай Сербіі і італьянскай «Мачараты». Спартовая кар'ераГульнявую кар'еру пачаткаў у камандзе баснійскага клуба «Гака», з 2005 па 2009 год выступаў за «Будучнаст» з Падгорыцы. У зборнай Сербіі Саша Старович дэбютаваў у 2007 годзе ў розыгрышы Сусветнай лігі, у тым жа годзе стаў уладальнікам бронзавага медаля чэмпіянату Еўропы. Двойчы (у 2008 і 2009 гадах) ставаў срэбным прызёрам Сусветнай лігі, выступаў на Алімпійскіх гульнях 2008 і Алімпійскіх гульнях 2012 гадоў. У 2009 годзе падпісаў кантракт з італьянскай «Мачаратай», але на правах арэнды гуляў у расійскім клубе «Урал»[1], а па сканчэнні чэмпіянату Расіі-2009/10 перайшоў у італьянскую «Латыну»[2]. Паводле вынікаў сезона 2010/11 гадоў стаў самым рэзультатыўным гульцом італьянскай серыі A1 і ўзнагароджаны прызам памяці Андрэя Кузняцова[3]. У складзе зборнай Сербіі ў 2010 годзе стаў бронзавым прызёрам Сусветнай лігі і заняў 3-е месца ў спісе самых рэзультатыўных гульцоў «Фіналу шасці», выйграў бронзу на чэмпіянаце свету ў Італіі. У 2011 годзе выйграў залаты медаль на чэмпіянаце Еўропы, які праходзіў у Аўстрыі і Чэхіі. У 2012 годзе ў складзе «Мачараты» стаў уладальнікам Суперкубка Італіі і фіналістам нацыянальнага Кубка. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia