Міхаіл Васільевіч Аляксееў
Міхаі́л Васі́льевіч Аляксе́еў (руск.: Михаил Васильевич Алексеев; 3 (15) лістапада 1853 года, горад Вязьма, Расійская імперыя — 25 верасня (8 кастрычніка) 1918 года, Екацерынадар) — рускі военачальнік. Удзельнік руска-турэцкай (1877—1878 гадоў) і руска-японскай (1904—1905 гадоў) войнаў, у гады Першай сусветнай вайны — начальнік штаба войскаў Паўднёва-Заходняга фронту, галоўнакамандуючы арміямі Паўночна-Заходняга фронту, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандуючага (з жніўня 1915 года). Генеральнага штаба генерал ад інфантэрыі (24 верасня 1914 года), генерал-ад'ютант (10 красавіка 1916 года). Падчас Лютаўскай рэвалюцыі (1917) выступіў за адрачэнне Мікалая II ад пасады і сваімі дзеяннямі спрыяў прыняццю імператарам гэтага рашэння. Актыўны ўдзельнік Белага руху ў гады Грамадзянскай вайны ў Расіі, адзін са стваральнікаў і Вярхоўны кіраўнік Добраахвотніцкай арміі. Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia