Саюз змагароў за вызваленне Літвы
Саюз змагароў за вызваленне Літвы (літ.: Lietuvos laisvės kovotojų sąjunga, LLKS) або Рух змагароў за свабоду Літвы (літ.: Lietuvos laisvės kovos sąjūdis, LLKS) — кіруючая арганізацыя літоўскіх «лясных братоў», якія змагаліся супраць савецкай улады ў канцы Другой сусветнай вайны і ў пасляваенны час. Арганізацыя ўтворана 10 лютага 1949 года на сустрэчы партызанскіх камандзіраў у вёсцы Мінайчай. Старшынёй Савета быў абраны Ёнас Жамайціс («Вітаўтас»). Са стыхійных партызанскіх узводаў сфармавалася ваенная структура, якая ахоплівала ўсю Літву. У 1944—1949 гг. утварыліся наступныя партызанскія акругі: Альгімантаса, Дайнавы, Вялікай барацьбы, Кястуціса, Уваскрасення, Тура, Віціса, Вітаўтаса і Жамойцкі. Яны складалі вобласці Юрос, Нямунаса і Калну. Планавалася сфармаваць сумеснае палітычнае і ваеннае кіраўніцтва[1]. Саюз кіраваў трыма абласцямі: Заходняй Літвы, Паўднёвай Літвы і Усходняй Літвы. Кожнай вобласці падпарадкоўваліся некалькі акругаў, кожнай акрузе — ад двух да чатырох дружын, у кожнай дружыне было некалькі атрадаў[2]. У 1990 годзе рух быў адноўлены як незалежная грамадская арганізацыя, якая аб’ядноўвае ўсіх дзеячаў літоўскіх ваенізаваных нацыяналістычных часцей[3]. Арганізацыя мае свой сцяг, сімвал і друк, яе штаб размешчаны ў Каўнасе[4]. 12 студзеня 1999 года Сейм Літоўскай Рэспублікі[5] прыняў Закон аб дэкларацыі Савета руху барацьбы за свабоду Літвы ад 16 лютага 1949 года і абвясціў дадзеную дэкларацыю прававым актам Літоўскай Рэспублікі. 1999 год быў абвешчаны годам памяці змагароў за свабоду[6]. 12 сакавіка 2009 Сеймам Ёнас Жамайціс прызнаны фактычна выконваючым абавязкі Прэзідэнта Рэспублікі[7], кіраўніком узброеных сіл, якія змагаліся супраць акупацыі літоўскай дзяржавы[8]. Гл. таксамаКрыніцы
|
Portal di Ensiklopedia Dunia