Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі
![]()
Прэзідэнт Літоўскай Рэспублікі (літ.: Lietuvos Respublikos Prezidentas) — кіраўнік Літоўскай Рэспублікі. Прадстаўляе дзяржаву і выконвае ўскладзеныя на яго Канстытуцыяй і законамі абавязкі. Паводле канстытуцыі Літва з’яўляецца парламенцка-прэзідэнцкай рэспублікай, у якой прэзідэнт выконвае ролю пасярэдніка паміж заканадаўчым і выканаўчым органамі ўлады. ВыбарыВыбары прэзідэнта адбываюцца за месяц да сканчэння тэрміну дзейнага прэзідэнта. Кандыдатамі ў прэзідэнты могуць быць грамадзяне Літвы паводле паходжання, якія пражываюць у Літве не менш за 3 апошнія гады, на дзень выбараў векам не меней за 40 гадоў і маюць права быць абранымі ў Сейм. Тэрмін знаходжання прэзідэнта на пасадзе складае 5 гадоў. Асоба, абраная прэзідэнтам, павінная спыніць свой удзел у партыях і палітычных арганізацыях, таксама не можа спалучаць сваю дзейнасць з парламенцкай. Асоба прэзідэнта недатыкальная. ЗняццеПрэзідэнт можа быць датэрмінова пазбаўлены пасады ў выпадку істотнага парушэння Канстытуцыі, парушэння прысягі, здзяйсьнення злачынства. Рашэнне пра гэта прымае Сейм. Ён жа можа цягам 30 дзён ад свайго першага паседжання колькасцю 3/5 галасоў зацвердзіць датэрміновыя выбары. Кампетэнцыя прэзідэнта сканчаецца ў выпадках:
Прэзыдэнта, які не здольны выконваць свае абавязкі, замяняе старшыня Сейма, які ў гэты час не мае права прызначаць датэрміновыя выбары ў Сейм, здымаць або прызначаць міністраў бяз згоды Сейма, разглядаць запыты на выказванне вотуму недавер’я старшыні Сейма. ПаўнамоцтвыУ кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з парламентам знаходзяцца:
У кампетэнцыі прэзідэнта ў супрацоўніцтве з урадам знаходзяцца:
Прэзідэнт у прадугледжаным законам парадку надае грамадзянства; прысвойвае дзяржаўныя узнагароды; прымае даверчыя граматы; надае найвышэйшыя дыпламатычныя рангі і вайсковыя званні; мае права памілавання асуджаных. Гл. таксамаСпасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia