Будаўніцтва Саяна-Шушанскай ГЭС, распачатае ў 1963 годзе, было афіцыйна завершана толькі ў 2000 годзе. Падчас будаўніцтва і эксплуатацыі ГЭС мелі месца праблемы, звязаныя з разбурэннем вадаскідных збудаванняў і ўтварэння расколін у плаціне, пазней паспяхова вырашаныя.
↑З лютага 2013 года рабочая магутнасць станцыі складае 3840 МВт (6 гідраагрэгатаў па 640 МВт). Па меры замены гідраагрэгатаў рабочая магутнасць станцыі будзе ўзрастаць аж да ўсталяванай.
Пры выпрабаваннях гідраагрэгата нумар 5 была дасягнута магутнасць у 723 МВт, пры дапушчальных вібрацыйных і тэмпературных характарыстыках, з выкананнем усіх нормаў і правілаў выпрабаванняў.
Завяршэнне аднаўлення станцыі запланавана на 2014 год.