Вялікая Хета
Вялікая Хета́, Яловая (руск.: Большая Хета, Еловая[1]) — рака ў Краснаярскім краі Расіі, левы прыток ракі Енісей (шосты па даўжыні[1]). Даўжыня ракі 646 км. Плошча вадазбору 20 700 км². Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні каля 210 м³/с, сярэдні сцёк 6,628 км³/год[1]. Выцякае з возера Яловае. Працякае па паўночна-ўсходняй ускраіне Заходне-Сібірскай раўніны. У верхнім цячэнні даліна ракі вузкая і пашыраецца ў сярэднім і ніжнім цячэнні. Берагі пераважна стромкія, цячэнне даволі хуткае. У ніжнім цячэнні адчуваецца ўплыў прыліваў Карскага мора. Сілкаванне ракі пераважна снегавое. Замярзае ў сярэдзіне верасня, вызваляецца ад лёду ў маі—чэрвені. У верхнім цячэнні рака перамярзае. Суднаходная на 41 км ад вусця, да горада Тухарт[1]. У сярэднім і верхнім цячэнні па рацэ завозяцца экспедыцыйныя грузы на нафтагазавыя радовішчы[1]. Найбольш буйныя прытокі: Ячында, Салёная, Пакойніцкая (Бунілбіратын) (правыя), Лодачная (левы)[1]. ЗноскіЛітаратура
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia