Свабода, роўнасць, братэрства (фр.: Liberté, Égalité, Fraternité, першапачаткова — «Свабода, роўнасць, братэрства або смерць!») — дэвізВялікай французскай рэвалюцыі, шырока вядомы левы лозунг. З'яўляецца дзяржаўным дэвізам Францыі і Гаіці. Таксама з'яўляецца адным з дэвізаў масонства[1].
Гісторыя
Тымпан царквы з надпісам 1905 года, зробленай пасля выдання закона 1905 г. пра аддзяленне царквы ад дзяржавы
Пасля захопу ўлады Часовым урадам Французскай Рэспублікі быў адноўлены рэспубліканскі дэвіз Liberté, égalité, fraternité, які паслядоўна ўключаўся ў французскія канстытуцыі 1946 і 1958 гадоў.
Закон павінен быць аднолькавым для ўсіх, як у абароне, так і ў пакаранні. Усе грамадзяне роўным чынам маюць права адпаведна сваім здольнасцям і талантам займаць дзяржаўныя пасады і атрымоўваць ганаровыя званні.[4].
Братэрства
Трэцяе слова дэвізу — братэрства — вызначана ў Дэкларацыі правоў і абавязкаў чалавека і грамадзяніна 1795 года:
Не рабі іншым таго, чаго б не хацеў атрымаць сам; рабі ў адносінах да іншых такія добрыя ўчынкі, якія б хацеў у адносінах да сябе[5].