Свабодная музыкаСвабодная музыка, падобна свабоднаму праграмнаму забеспячэнню, — музыка, якую можна без абмежаванняў і ў любых мэтах капіяваць, распаўсюджваць і мадыфікаваць. Такім чынам, як і іншыя свабодныя матэрыялы, свабодная музыка выпушчана пад свабоднай ліцэнзіяй ці з’яўляецца грамадскім здабыткам. Гэта не значыць, што падобная музыка абавязкова павінна быць бясплатнай. Слова «свабодная» выкарыстоўваецца ў большай ступені ў дачыненні да мадэлі распаўсюджвання, а не да цаны.[1] Некаторая частка свабоднай музыкі выпускаецца пад ліцэнзіямі, прызначанымі для праграмнага забеспячэння (напрыклад, GNU General Public License) або іншых тэкставых дакументаў (GFDL), але ёсць таксама ліцэнзіі, прызначаныя спецыяльна для музыкі і іншых твораў мастацтва, такія як Open Audio License ад EFF, Ethymonics free music license[2], OpenMusic License[3] ад LinuxTag, Free Art license і ліцэнзіі Creative Commons, якія складаюцца з элементаў Attribution і ShareAlike. Зноскі
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia