Свабодныя матэрыялыСвабодныя матэрыялы (таксама выкарыстоўваюцца тэрміны свабодны кантэнт, свабодная інфармацыя ці свабодны змест) — тэксты, выявы, музыка, праграмнае забеспячэнне і іншыя працы, ліцэнзія якіх дазваляе выкарыстоўваць іх змест для любых мэт (уключаючы камерцыйныя): капіраваць, змяняць і распаўсюджваць змененыя версіі. Усе творы, якія перайшлі ў грамадскі набытак, з'яўляюцца свабоднымі матэрыяламі. Распаўсюджванне свабодных матэрыялаў, якія не з'яўляюцца грамадскім набыткам, ажыццяўляецца на падставе адмысловых ліцэнзійных дамоў. ЛіцэнзііЯк і ліцэнзіі на свабоднае праграмнае забеспячэнне, ліцэнзіі на свабодны змест могуць быць «copyleft» ці «не copyleft». Ліцэнзіі на праграмнае забеспячэнне часта падыходзяць і для прац іншых відаў. Прыкладамі ліцэнзіў «copyleft» з'яўляюцца Design Science License (DSL) и GNU Free Documentation License (GFDL). FreeBSD Documentation License — прыклад ліцэнзіі, якая не падпадае пад статус copyleft. Свабоднымі матэрыяламі таксама з'яўляюцца публікацыі пад пэўнымі ліцэнзіямі Creative Commons, якія не абмяжоўваюць іх свабоднае выкарыстанне і мадыфікацыю. Гл. таксамаУ Сеціве
|
Portal di Ensiklopedia Dunia