Свартальфахейм

Свартальфахейм (стар.-сканд.: Svartalfheim — літар. Дом чорных альваў) — у германа-скандынаўскай міфалогіі радзіма Цвергаў.

Свартальфахейм быў створаны асамі ў адзін час з Льесальфахеймам. Асы стварылі гэты свет для Цвергаў, якіх яны стварылі з чарвякоў, што з'явіліся ў мясе Іміра. (З мяса волата была зроблена зямля Мідгарда)

«Затым селі багі на сваіх прастолах і трымалі раду і ўспомнілі пра карлікаў, што завяліся ў глебе і глыбока ў зямлі, падобна чарвякам у мёртвым целе. Карлікі ўзніклі спачатку ў целе Іміра, і былі яны сапраўды чарвякамі. Але па волі багоў яны здабылі чалавечы розум і прынялі аблічча людзей. Жывуць яны, аднак, у зямлі і ў камянях. Быў старэйшы Мадсагнір, а другі — Дурын.» [Малодшая Эда, Бачанне Гюльві].

Свартальхейм размяшчаецца паміж Мідгардам і Хельхеймам.

Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya