Святаяннік валасісты

Святаяннік валасісты
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Hypericum hirsutum


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  673928
EOL  2889778
IPNI  433492-1
TPL  kew-2858248

Святаяннік валасісты[1][2] (Hypericum hirsutum) — від травяністых раслін сямейства Святаяннікавыя (Hypericaceae), распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняга Кітая і паўночнага Ірана.

Апісанне

Шматгадовая травяністая расліна, 50-100 см вышынёй, часта са шматлікімі сцебламі. Сцябло мала разгалінаванае, цыліндрычнае, верхняя частка разгалінаваная, драўняная аснова. Сцябло і лісце пакрытыя густымі валасінкамі. Лісце коратка чарашковае, даўгавата-яйкападобнае або эліптычнае, 1.7-5 см даўжынёй, з рассеянымі чорнымі кропкавымі залозкамі. Суквецце — шырокая, шчыльная, шмат-разгалінаваная гронка. Пялёсткаў і чашалісцікаў 5; тычынак шмат. Пялёсткі залаціста-жоўтыя, 8-10 мм даўжынёй. Плод — 3-чаткавая скрыначка[2][3]. Насенне карычневае, ≈ 1 мм[4].

Распаўсюджанне

Распаўсюджаны ў Еўропе, Алжыры, заходняй Азіі да паўночна-заходняяга Кітая і паўночнага Ірана[5][6][7].

Ва Украіне від расце ў лясах, хмызняках, у Закарпацці, Прыкарпацці, Лесастэпе, звычайна; у паўночнай частцы Стэпу і Крыму ў перадгор’ях (у букавых лясах), рэдка[2].

Галерэя

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 67. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в Доброчаева Д. Н., Котов М. И., Прокудин Ю. Н., и др. Определитель высших растений Украины. — К.: Наукова думка, 1987. — С. 101. (руск.) (укр.)
  3. luontoportti.com. (англ.)
  4. efloras.org. (англ.)
  5. bgbm.org. (англ.)
  6. plantsoftheworldonline.org. (англ.)
  7. npgsweb.ars-grin.gov. (англ.)
Prefix: a b c d e f g h i j k l m n o p q r s t u v w x y z 0 1 2 3 4 5 6 7 8 9

Portal di Ensiklopedia Dunia

Kembali kehalaman sebelumnya