Свята-Ільінская царква (Ёды)
Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у в. Ёды Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. ГісторыяУ цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1945 годзе з дрэва на месцы ранейшага храма (упамінаецца ў 1880). АрхітэктураПомнік народнага дойлідства. Працяглы прамавугольны зруб пераходзіць у трохсценную апсіду, над якой двухсхільны гонтавы дах пераходзіць у вальмавае пакрыццё. Галоўны плоскасны фасад завершаны трохвугольным франтонам з фігурнай шалёўкай і слыхавым аконным праёмам па цэнтры. Гарызантальна ашаляваныя фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з аканіцамі. Інтэр'ерУнутры перагародкай вылучаны вузкі прытвор, апсіда — драўляным 1-ярусным іканастасам простай работы, царскія вароты якога маюць 4 авальныя кляймы з выявамі евангелістаў. Абразы: «Святы Сімяон Богапрыемец», «Святы Васіль і Аляксандр Неўскі», «Архангел Гаўрыіл» (канец 18 — пачатак 19 ст.). ЗноскіЛітаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia