Свята-Ільінская царква (Бешанковічы)
Бешанковіцкая Ільінская царква — праваслаўны храм, архітэктурны помнік рэтраспектыўна-рускага стылю, пабудаваная ў Бешанковічах у 1866—1870 гг. Занесена ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь як аб'ект гісторыка-культурнай спадчыны рэгіянальнага значэння. АрхітэктураУ архітэктуры мураванага будынка адчуваецца імкненне да пампезнай манументальнасці, буйнамаштабнасці. Збудаванне цэнтрычнай крыжова-купальнай пяцігалоўкавай кампазіцыі, узнятай на высокі цокаль. Два перпендыкулярна скрыжаваныя нефы завершаны магутным 8-гранным светлавым барабанам з шатром і макаўкай. Аналагічныя меншыя па маштабе завяршэнні маюць квадратныя ў сячэнні вуглавыя вежы-званіцы. Гэта надае сілуэту храма стракатасць, пірамідальнасць, раўнаважкасць агульнай масы і частак будынка. У інтэр'еры крыжовыя скляпенні перакрыцця падтрымліваюцца чатырма слупамі. У афармленні інтэр'ера выкарыстана алейная трафарэтная размалёўка. Літаратура
Спасылкі
|
Portal di Ensiklopedia Dunia