Мікалай Паўлавіч Высоцкі
Мікалай Паўлавіч Высоцкі — інжынер-архітэктар[1] (19 студзеня 1831, Невель[2] (паводле іншых звестак у Варонеж[3]) — ?). БіяграфіяДзяцінства і адукацыяПачатковую адукацыю атрымаў у Варонежскай мужчынскай гімназіі . У снежні 1845 года паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча, выпусціўся ў чэрвені 1852 года з правам на чын XII класа[1]. Прафесійная дзейнасцьАдразу пасля выпуску накіраваны на службу ў віцебскую губернскую будаўнічую і дарожную камісію архітэктарскім памочнікам для вытворчасці работ, а ў лістападзе 1855 года прызначаны архітэктарам гэтай камісіі[1]. Праз сем гадоў М. Высоцкі залічаны па галоўным кіраванні шляхоў зносін і грамадскіх будынкаў і звольнены для заняткаў у галоўнае таварыства расійскіх чыгунак[1]. У сакавіку 1865 года ён быў камандзіраваны саветам таварыства ў Прусію, Бельгію, Францыю і Аўстрыю для вывучэння будовы майстэрняў, сістэм ацяплення, таварных і пасажырскіх будынкаў і іншых збудаванняў, якія маюць дачыненне да чыгуначнай справы[1]. Па вяртанні з-за мяжы М. Высоцкі выканаў па сваіх праектах пабудову пагранічнай станцыі «Вержбалава» і да 1868 года быў архітэктарам і начальнікам 13 дыстанцыі Пецярбургска-Варшаўскай чыгункі, а потым пераведзены ў Пецярбург на пасаду начальніка 1-га аддзялення гэтай жа дарогі[1]. Адначасова з тым, як член Імператарскага рускага тэхнічнага таварыства , ён загадваў пецярбургскай элементарнай школай і выкладаў у ёй рысаванне і чарчэнне (1869-79)[1]. Па пераўтварэнні гэтай школы ў чыгуначнае вучылішча, быў прадстаўніком галоўнага таварыства расійскіх чыгунак пры савеце вучылішча (1879-85). У падзяку за яго 14-гадовую безвыплатную дзейнасць на гэтай пасадзе савет кіравання змясціў партрэт М. Высоцкага ў вучылішчнай зале[1]. У 1876-77 гадах М. Высоцкі склаў інструкцыі для дарожных майстроў і старэйшых рабочых, правілы пра сігналы і на карыстанне дрызінамі і іншае[1]. Творчасць![]() Як спецыяліст чыгуначнай архітэктуры, ён удзельнічаў у конкурсах па складанні праектаў пасажырскіх будынкаў для гарадоў Дынабурга і Адэсы і ў абодвух выпадках (1869-79) ушанаваны за прадстаўленыя праекты другой прэміі[1]. Акрамя таго ён склаў у розны час праекты будынкаў акруговых судоў у гарадах Магілёве, Гродне, Вільні і Коўне[1].
Зноскі
Спасылкі |
Portal di Ensiklopedia Dunia